Кабiнет карыстальнiка
Увайсцi

Кабiнет карыстальнiка
карткi Wi-Fi
Увайсцi


RSS  Syndicate content    
 

Белтэлекам ZALA

Прадстаўляем новы пакет паслуг «ЯСНА 100 камфорт»

Printer-friendly version

20 красавіка 2020 года лінеку папулярных пакетаў паслуг папоўніў «ЯСНА 100 камфорт».

У яго ўваходзяць наступныя паслугі:

- доступ да сеткі Інтэрнэт на хуткасці 100 Мбіт / с на прыём і 50 Мбіт / с на перадачу, а таксама нелімітаваны доступ да грамадскіх кропак Wi-Fi РУП «Белтэлекам» з выкарыстаннем дзеючых рэквізітаў (лагіна і пароля);

- інтэрактыўнае тэлебачанне ZALA на ўмовах тарыфнага плану «ZALA: Усё ўключана»;

- паслугі тэлефоннай сувязі c неабмежаванай колькасцю тэлефонных злучэнняў у сетцы РУП "Белтэлекам" і дадатковай паслугай CLIP;

- паслуга «Разумны дом».

Асаблівасцю пакета з'яўляецца новы падыход у рэалізацыі паслугі «Разумны дом», які прадугледжвае для абанента магчымасць выбару датчыкаў (акрамя відэакамеры), што ўвойдуць у базавы камплект паслугі. Уключаныя прылады могуць быць як розныя, так і аднатыпныя. Нагадаем, раней у базавы камплект паслугі ўключаўся пэўны набор датчыкаў: датчык руху, датчык адкрыцця дзвярэй (вокнаў), датчык дыму.

Таксама інфармуем, што пакет паслуг «ЯСНА 50» з 20 красавіка 2020 года адпраўляецца ў архіў. Гэта азначае, што дзеючыя абаненты гэтага пакета могуць і далей працягваць ім карыстацца, аднак новыя абаненты падключыцца да яго не змогуць.