Кабiнет карыстальнiка
Увайсцi

Кабiнет карыстальнiка
карткi Wi-Fi
Увайсцi


RSS  Syndicate content    
 

Белтэлекам ZALA

«ЯСНА» пашырае асартымент пакетаў паслуг

Printer-friendly version

У асартыменце пакетаў паслуг «ЯСНА» з'явіліся навінкі – тарыфныя планы «ЯСНА 200 + Кіно», «ЯСНА 200 Відэакантроль» і «ЯСНА 200 SMART Відэакантроль».

«ЯСНА 200 + Кіно» – унікальная прапанова для кінаманаў, якая цяпер даступна ў пакеце з хуткасцю інтэрнэту да 200 Мбіт/с.

Інтэрактыўнае тэлебачанне на ўмовах тарыфнага плана «ZALA: усё ўключана», нелімітаваны доступ да сеткі Інтэрнэт на хуткасці 200/100 Мбіт/с, неабмежаваная колькасць тэлефонных злучэнняў у сетцы «Белтэлекам» з паслугай CLIP, дапоўненыя падпіскамі да анлайн-кінатэатраў IVI і «Амедыятэка», а таксама каталогам more.tv. Кліентам будзе адкрыты доступ да калекцый лепшых фільмаў і серыялаў. Цяпер можна атрымліваць асалоду ад прагляду ліцэнзійнага кантэнту прама на сваіх тэлеэкранах без неабходнасці загружаць яго з інтэрнэту.

Звяртаем вашу ўвагу, што для карыстання пакетам «ЯСНА 200 + Кіно» неабходна ТБ-прыстаўка B800.

«ЯСНА 200 Відэакантроль» і «ЯСНА 200 SMART Відэакантроль» – новыя пакеты паслуг з хуткасцю інтэрнэту да 200 Мбіт/с і паслугай «Відэакантроль», адметнай асаблівасцю якіх з'яўляецца наяўнасць паслуг інтэрактыўнага тэлебачання ZALA або інтэрнэт- тэлебачання SMART ZALA.

Такім чынам, пакеты паслуг уключаюць у сябе:

  • доступ да сеткі Інтэрнэт на хуткасці 200 Мбіт/с на прыём і 100 Мбіт/с на перадачу;
  • «Відэакантроль» для фізічных асоб;
  • тэлефонную сувязь на ўмовах неабмежаванай працягласці тэлефонных злучэнняў па сетцы «Белтэлекам» з дадатковай паслугай вызначэння нумара CLIP.

У пакеце паслуг «ЯСНА 200 Відэакантроль» прадастаўляецца Інтэрактыўнае тэлебачанне ZALA з тарыфным планам «ZALA: усё ўключана», а ў пакеце «ЯСНА 200 SMART Відэакантроль» – SMART-тэлебачанне ZALA на ўмовах тарыфнага плана «Канапа ТБ» з выдачай дадатковай прыстаўкі SMART ZALA.

Скарыстаць пакеты паслуг «ЯСНА 200 Відэакантроль» і «ЯСНА 200 SMART Відэакантроль» могуць абаненты шматкватэрных дамоў, якія падключаны па тэхналогіі GPON і на якіх устаноўлены відэакамеры ад «Белтэлекам».

Набываць усе паслугі ў адным пакеце больш выгадна, чым паасобку: у складзе пакета яны таннейшыя і аплата праводзіцца на агульны асабовы рахунак.

Кошт любога з пакетаў паслуг «ЯСНА 200 + Кіно», «ЯСНА 200 Відэакантроль» або «ЯСНА 200 SMART Відэакантроль» складае 50 руб. у месяц.

Па кансультацыю звяртайцеся, калі ласка, у сэрвісныя цэнтры кампаніі «Белтэлекам» і па тэлефоне 123.