Кабiнет карыстальнiка
Увайсцi

Кабiнет карыстальнiка
карткi Wi-Fi
Увайсцi


RSS  Syndicate content    
 

Белтэлекам ZALA

Пра наш брэнд

Printer-friendly version

Місія і філасофія byfly

Дзякуючы разгалінавай сетцы тэлекамунікацый на тэрыторыі краіны byfly здольны хутка і лёгка задаволіць патрэбы чалавека ва ўзаемаадносінах з іншымі людзьмі, адукацыі, забавах.

Нашы намеры:

  • стварыць шматмэтавы маркетынг, арыентаваны перш за ўсё на патрэбы кліентаў;
  • дасягнуць агульнанацыянальнага прызнання ў сферы прадастаўлення паслуг доступу ў інтэрнэт за кошт разгалінаванага сеткавага пакрыцця ў Рэспубліцы Беларусь;
  • стварыць і падтрымліваць вобраз гандлёвай маркі з відавочнымі перавагамі для кліентаў.

Каштоўнасці byfly:

Мы вызначылі тры асноўныя характарыстыкі гандлёвай маркі byfly, якія апісваюць яе значэнне і тлумачаць, як мы працуем.

З byfly – лёгка!

Лёгка падключыцца

Дзякуючы разгалінаванай сетцы byfly даступны па ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Найкарацейшыя тэрміны падключэння. Мінімальная колькасць неабходных дакументаў.

Лёгка карыстацца

Тэхналагічная магутнасць byfly забяспечвае высокую хуткасць перадачы  даных.

Лёгка сабе дазволіць

Дзякуючы аптымальнаму спалучэнню кошту, хуткасці і якасці паслуг, якія прадастаўляюцца, byfly дае магчымасць выбару спалучэння хуткасці прыёму і перадачы даных, якое вам найбольш падыходзіць.

Перавагі byfly:

  • высокая хуткасць перадачы даных, якая забяспечвае камфортную работу з вялікімі аб’ёмамі інфармацыі, у тым ліку з мультымедыйнымі файламі (лічбавае відэа);
  • шырокі выбар тарыфных планаў для фізічных асоб  і юрыдычных асоб;
  • мінімальныя затраты часу: нашы спецыялісты аператыўна апрацуюць вашу заяўку і здадуць паслугу «пад ключ» на працягу 3-х рабочых дзён;
  • прадастаўленне ў карыстанне абсталявання на тэрмін дзеяння дагавора.

Для падключэння да byfly дастаткова звярнуцца ў адну з нашых службаў продажу асабіста або даслаць заяўку.