Кабiнет карыстальнiка
Увайсцi

Кабiнет карыстальнiка
карткi Wi-Fi
Увайсцi


RSS  Syndicate content    
 

Белтэлекам ZALA

«Белтэлекам» пашырае асартымент пакетаў паслуг для фізічных асоб

Printer-friendly version

У асартыменце пакетаў паслуг «Сямейны» і «ЯСНА» з'явіліся навінкі - тарыфныя планы «Сямейны 10 + Кіно» і «ЯСНА 100 SMART Відэакантроль».

«Сямейны 10 + Кіно» – унікальная прапанова для кінаманаў, якая цяпер даступна абанентам, якія не маюць магчымасці падключэння па тэхналогіі xPON.

Нелімітаваны доступ да сеткі Інтэрнэт на хуткасці да 10 Мбіт/с, інтэрактыўнае тэлебачанне на ўмовах тарыфнага плана «ZALA: усё ўключана», неабмежаваную колькасць тэлефонных злучэнняў у сетцы «Белтэлекам» з паслугай CLIP дапоўнены падпіскамі да анлайн-кінатэатраў IVI і MЕGOGO, а таксама каталогу more.tv. Кліентам будзе адкрыты доступ да калекцый лепшых фільмаў і серыялаў. У каталогах прадстаўлены дзясяткі тысяч адзінак ліцэнзійнага кантэнту. Гледачы змогуць знаходзіць любімыя фільмы і глядзець іх на тэлеэкране.

Звяртаем вашу ўвагу, што для карыстання пакетам «Сямейны 10 + Кіно» неабходна ТБ-прыстаўка B800. Падключэнне ажыццяўляецца пры наяўнасці тэхнічнай магчымасці.

«ЯСНА 100 SMART Відэакантроль» – новы пакет, адметнай асаблівасцю якога з'яўляецца наяўнасць паслуг «Відэакантроль» і інтэрнэт-тэлебачання SMART ZALA.

Такім чынам, пакет паслуг уключае ў сябе:

- доступ да сеткі Інтэрнэт на хуткасці 100 Мбіт/с на прыём і 50 Мбіт/с на перадачу і нелімітаваны доступ па тэхналогіі Wi-Fi з выкарыстаннем дзейных рэквізітаў доступу (лагіна і пароля);

- SMART-тэлебачанне ZALA на ўмовах тарыфнага плана «Канапа ТБ» і дадатковых пакетаў «Прэміум» і «Больш ТБ»;

- «Відэакантроль» для фізічных асоб;

- тэлефонную сувязь на ўмовах неабмежаванай працягласці тэлефонных злучэнняў па сетцы РУП «Белтэлекам» з дадатковай паслугай вызначэння нумара CLIP.

Скарыстаць пакет «ЯСНА 100 SMART Відэакантроль» могуць абаненты шматкватэрных дамоў, якія падключаны па тэхналогіі GPON і на якіх устаноўлены відэакамеры ад РУП «Белтэлекам».

Набываць усе паслугі ў адным пакеце больш выгадна, чым паасобку: у складзе пакета яны таннейшыя і аплата праводзіцца на агульны асабовы рахунак.

Кошт «Сямейны 10 + Кіно» складзе 38,4 руб., «ЯСНА 100 SMART Відэакантроль» 40,9 руб. Па кансультацыю звяртайцеся, калі ласка, у сэрвісныя цэнтры кампаніі «Белтэлекам» і па тэлефоне 123.

Інфармуем таксама, што пакеты паслуг «ЯСНА Кіно (IVI)», «ЯСНА Кіно (MЕGOGO)» і «ЯСНА Кіно +» з 28 кастрычніка 2021 года пераносяцца ў архіў. Гэта азначае, што дзейныя абаненты гэтых пакетаў могуць і надалей працягваць імі карыстацца, аднак новыя абаненты падключыцца да іх не змогуць.