Кабiнет карыстальнiка
Увайсцi

Кабiнет карыстальнiка
карткi Wi-Fi
Увайсцi


RSS  Syndicate content    
 

Белтэлекам ZALA

З 12 сакавіка зменіцца кошт некаторых тарыфных планаў лінейкі «Дамасед»

Printer-friendly version

Кампанія «Белтэлекам» зменіць цэны на нізкахуткасныя тарыфныя планы лінейкі «Дамасед». Высакахуткасныя тарыфныя планы 3 і больш Мбіт / с застаюцца без зменаў.
З новымі тарыфамі магчыма азнаёміцца ў раздзелах:

Тарыфы на паслугі Інтэрнэт
Пакеты паслуг электрасувязі для фізічных асоб (акрамя індывідуальных прадпрымальнікаў)
Пакеты паслуг электрасувязі для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў

Аб'ём дадзеных, перадаваемых па каналах сувязі, увесь час расце. Абаненты byfly сталі актыўна пераходзіць на тарыфныя планы з больш высокімі хуткасцямі. Гэтаму садзейнічае актыўнае ўкараненне сеткавых рашэнняў на базе тэхналогій пасіўных аптычных сетак GPON. Для далейшай актывізацыі роста хуткасцей «Белтэлекам» праводзіць палітыку стрымлівання цэн на тарыфныя планы лінейкі «Рэкорд», а таксама на тарыфныя планы лінейкі «Дамасед» з хуткасцю 3 і больш Мбіт/с.
 У выніку розніца ў кошце тарыфнага плана «Дамасед плюс» (3 Мбіт/с) і «Дамасед» (1 Мбіт/с) складзе 18,9 тыс. руб., а для абанентаў «Дамасед класік» (2 Мбіт/с) – усяго 11,1 тыс. руб. Гэта значыць, што абаненты «Дамасед» змогуць павялічыць хуткасць доступа да сеткі Інтэрнэт у 3 разы, а абаненты «Дамасед класік» – у 1,5 разы, змяніўшы тарыфны план на «Дамсед плюс» з мінімальнай розніцай у кошце.
Кошт тарыфаў на ўсе іншыя паслугі электрасувязі застанецца без змяненняў.
Змяніць тарыфны план абанент можа самастойна, скарыстаўшыся сэрвісам «Асабовы кабінет», звярнуўшыся ў бліжэйшы сэрвісны цэнтр кампаніі «Белтэлекам» (умовы змены тарыфнага плана падрабязна апісаны ў "Парадку аказання паслугі". Пры самастойнай змене тарыфнага плана на болльш хуткасны рэкамендуе дыстанцыйна праверыць тэхнічную магчымасць Вашай сеткі, звярнуўшыся ў call-цэнтр кампаніі па нумары 123 (для абанентаў фіксаванай сувязі – званок бясплатны).