Кабiнет карыстальнiка
Увайсцi

Кабiнет карыстальнiка
карткi Wi-Fi
Увайсцi


RSS  Syndicate content    
 

Белтэлекам ZALA

900-тысячны абанент шыракапалоснага доступа ў Інтэрнэт byfly з’явіўся ў Гомелі

Printer-friendly version

2 ліпеня ў Гомелі «Белтэлекам» падключыў свайго 900-тысячнага абанента высакахуткаснага доступа ў Інтернэт ад byfly.
Поспех усміхнуўся главе вялікай сям’і, музыку, дыпламанту міжнароднага конкурсу выканаўцаў на акардэоне Івану Зяленіну.
Пасяліўшыся вялікай сям’ёй у новую кватэру, Іван вырашыў скарыстацца новай магчымасцю ад «Белтэлекам» -- пакетам паслуг «Універсал». Падключацца адправіўся ў цэнтральны офіс кампаніі ў Гомелі -- у сервісны цэнтр на праспекце Леніна, 1.
Пакет «Універсал» уключае ў сябе тэлефонную сувязь, безлімітны доступ у Інтернэт ад byfly і інтэрактыўнае тэлебачанне ZALA. Кампанія «Белтэлекам» падарыла шчасліваму абанету абраны ім пакет паслуг «Універсал» на год бясплатна.
Падключацца прыйшлі усёй сям’ёй: глава – Іван, яго жонка – Валянціна, дочкі Кацярына, Ірына, Ульяна, сын Цімафей. Сертыфікат на бясплатнае карыстанне пакетам «Універсал», а таксама премныя падарункі ад «Белтэлекам» уручыў галоўны інжынер Гомельскага філіяла кампаніі Сяргей Дзем’янчык.
“Мы не чакалі атрымаць такі падарунак, калі прйшлі падключаць паслугі кампаніі. Падлічылі, что разам усе паслугі нам абыйдуцца танней, таму і выбралі «Універсал», а тут, як аказалася, наогул на цэлы год бясплатна. Ды яшчэ і Інтэрнэт безлімітны. Для нашай вялікай сям’і гэта сапраўды цудоўны падарунак”, -- адказаў Іван.
Характэрна, што ўся сем’я Зяленіных захапляецца спевамі, удзельнічаюць ва ўсіх гарадскіх мерапремствах. Нядаўна Зяленіны сталі пераможцамі абласнога конкурсу сямейнай творчасці «Жывiце ў радасцi», неаднаразова удзельнічалі ў фестывалі «Славянскі базар», з’яўляюцца удзельнікамі міжнародных фестываляў фальклорнай творчасці.
Выказаўшы словы ўдзячнасці, дружная сям’я выканала на радасць наведвальнікам сэрвіснага цэнтра адну са сваіх любімых песень.
Так і павялося ў гэты дзень: byfly і добры настрой для ўсіх!
Нагадваем, што планку ў 800 тысяч абанентаў «Белтэлекам» пераадолеў у пачатку лютага бягучага года. І з сенняшняга дня ўся рэспубліка вядзе адлік, хто ж стане мільённым карыстальнікам Інтэрнета byfly.