Кабiнет карыстальнiка
Увайсцi

Кабiнет карыстальнiка
карткi Wi-Fi
Увайсцi


RSS  Syndicate content    
 

Белтэлекам ZALA

У прыкладанні «Мой Белтэлекам» даступны сэрвіс «Абяцаны плацёж»

Printer-friendly version

Нагадваем, што ў абанентаў РУП «Белтэлекам» ёсць магчымасць здзейсніць абяцаны плацёж у прыкладанні «Мой Белтэлекам».

 

Каб скарыстацца сэрвісам праз прыкладанне, націсніце на значок аплаты ў сваім акаўнце, сярод прапанаваных спосабаў выберыце «Абяцаны плацёж» і ўвядзіце суму да 5,5 рублёў.

 

На працягу трох каляндарных дзён з моманту здзяйснення абяцанага плацяжу яго неабходна пацвердзіць рэальнай аплатай. Карыстацца паслугай абанент можа так часта, як пажадае, аднак замовіць новы «Абяцаны плацёж» можна, толькі аплаціўшы папярэдні.

 

Дадатак «Мой Белтэлекам» дазваляе сачыць за балансам, мяняць тарыфныя планы, а таксама ўключаць і адключаць дадатковыя паслугі, адсочваць статыстыку спажывання паслуг, папаўняць рахунак. Акрамя таго, прыкладанне мае функцыянал онлайн-падтрымкі абанентаў, які ў аператыўным рэжыме дазваляе вырашыць усе пытанні, якія ўзнікаюць у кліентаў. Для карыстальнікаў, якія аддаюць перавагу працы на персанальных камп'ютарах, даступная web-версія прыкладання. Таксама для запампоўкі даступная версія для Android і iOS.