Кабiнет карыстальнiка
Увайсцi

Кабiнет карыстальнiка
карткi Wi-Fi
Увайсцi


RSS  Syndicate content    
 

Белтэлекам ZALA

«Бацькоўскі кантроль» ад byfly ахоўвае дзяцей ад 100 млн сайтаў з непажаданай інфармацыяй

Printer-friendly version

Сёння– Міжнародны дзень бяспечнага Інтэрнэту. Мэтай Дня бяспечнага Інтэрнэту, традыцыйна адзначаецца ў першы аўторак лютага, з'яўляецца павышэнне ўзроўню ведаў аб бяспечным выкарыстанні Інтэрнэту і Інтэрнэт-тэхналогій.

Сучасныя дзеці ведаюць, што такое Інтэрнэт, яшчэ нават не навучыўшыся чытаць. Як жа засцерагчы сваіх малых, ды і старэйшых дзяцей ад экстрэмізму, жорсткасці, алкаголю, наркотыкаў і інфармацыі для дарослых, якая актыўна размяшчаецца ў сусветнай сетцы? Рызыка патрапіць на такія рэсурсы, шукаючы інфармацыю, якая не мае да іх адносіны, вельмі вялікая. Некаторыя бацькі лічаць, што самы просты і эфектыўны спосаб абараніць дзіця - забараніць яму карыстацца кампутарам зусім.

«Белтэлекам» прапануе іншы варыянт - паслуга кантэкстнай фільтрацыі «Бацькоўскі кантроль» ад byfly. Пры дапамозе сістэмы FortiGuard, якая змяшчае больш за 100 мільёнаў сайтаў, увесь трафік з непажаданых рэсурсаў блакуецца. Больш за тое, распрацоўшчыкі сістэмы пастаянна манітораць Інтэрнэт і папаўняюць базу небяспечных сайтаў.

Паслуга «Бацькоўскі кантроль» мае некаторыя асаблівасці.
Паслуга «Бацькоўскі кантроль» з'яўляецца лёгка наладжвальнай: калі блакіроўка непажаданай інфармацыі патрабуецца Вам не ўвесь час, а толькі час ад часу, то ў любы момант Вы можаце падключыць/адключыць паслугу на свой погляд. Пры гэтым аплата будзе спагняцца толькі за тыя перыяды (суткі), у якія Вы карысталіся паслугай.
Пры заказе і адмове ад паслугі «Бацькоўскі кантроль» злучэнне з сеткай Інтэрнэт перарываецца. Калі мадэм, выдадзены Вам для падключэння да Інтэрнэту, знаходзіцца ў рэжыме router, паўторнае зллуэнне ўстанаўліваецца аўтаматычна. Калі мадэм знаходзіцца ў рэжыме bridge, Вам неабходна пасля разрыву злучэння з сеткай Інтэрнэт усталяваць яго паўторна.
Усталяванне случэння з сеткай у аўтаматычным рэжыме (пасля падключэння/адключэння паслугіи) можа быць атрымана не маментальна, а на працягу некалькіх хвілін пасля падключэння/адключэння паслугі.

Падключыць паслугу «Бацькоўскі кантроль» могуць усе карыстальнікі byfly і абаненты пакетаў паслуг, акрамя абанентаў лінейкі «Мобіл» і падключаных па сетцы Wi-Fi. Зрабіць гэта магчыма самастойна ў асабовым кабінеце карыстальніка або пры дапамозе спецыялістаў у сэрвісных цэнтрах РУП «Белтэлекам». Таксама ў абанентаў ёсць магчымасць падключыць тарыфны план «Дамасед Юніёр», у рамках якога прадастаўляюцца і паслугі доступу да Інтэрнэт на хуткасці 2 Мбіт/с і неабходная абарона ад непажаданай інфармацыі.

З умовамі і коштам аказання паслугі магчыма азнаёміцца http://www.byfly.by/roditelskii-kontrolтут.

Паслуга «Бацькоўскі кантроль» ад byfly была прапанавана абанентам крыху больш года таму і паспяхова набірае папулярнасць.

Парабязную інфармацыю аб умовах прадастаўлення паслугі «Бацькоўскі кантроль» магчыма атрымаць на сайце www.byfly.by і па тэлефоне даведачна-інфармацыйнай службы 130 (даведка бясплатная).