|
На паседжанні разглядаліся вынікі работы РУП «Белтэлекам» за 12 месяцаў 2014 года, пастаўлены па выкананні паказчыкаў 2015 года. Асаблівая ўвага надавалася прытрымліванню вытворча-тэхнічнай, выканаўчай і працоўнай дысцыпліны.
Па выніках работы за 2014 год РУП «Белтэлекам» забяспечыў выкананне асобных паказчыкаў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця.
На 2015 год перад кампаніяй пастаўлены задачы забяспечыць у 2015 годзе безумоўнае выкананне даведзеных паказчыкаў і заданняў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця, па энегразабеспячэнні, выкарыстанні мясцовых паліўна-энергетычных рэсурсаў, плана мерапрыемстваў па ахове навакольнага асяроддзя і ажыццяўленні вытворчага экалагічнага кантролю ў РУП «Белтэлекам», маркетынгавых планаў, развіцці дадатковых паслуг і сэрвісаў.
Планамі і рашэннямі на 2015 год прадугледжваецца ўзмацненне жорстаксці пры ўліку і кантролі тэрмінаў праходжання і задавальнення заявак абанентаў і якасці выканання работ. Адначасова з гэтым будуць забяспечаны дадатковыя мерапрыемствы па захаванні лінейна-кабельных збудаванняў і ўзмацненні жорсткасці патрабаванняў да будаўнічых арганізацый пры ажыццяўленні работ. Будзе працягнута работа па кантролі параметраў абаненцкіх ліній ШПД у адпаведнасці з тарыфнымі планамі, 70 працэнтаў існуючых абаненцкіх ліній ШПД будуць даведзены да параметраў, якія забяспечваюць прапускную магчымасць не менш 10 Мбіт/с.