Кабiнет карыстальнiка
Увайсцi

Кабiнет карыстальнiка
карткi Wi-Fi
Увайсцi


RSS  Syndicate content    
 

Белтэлекам ZALA

Акцыі ад byfly і ZALA да Міжнароднага жаночага дня

Printer-friendly version

Так прыемна атрымліваць і рабіць падарункі! Наш падарунак да пачатку вясны – акцыя ад byfly і ZALA да Міжнароднага жаночага дня.

у перыяд з 5 па 10 сакавіка 2014 г.:

Усе новыя абаненты, якія не маюць падключэння да паслуг byfly і ZALA,  пры ўмове падключэння ў перыяд дзеяння акцыі адразу да двух паслуг (асобна або ў складзе пакета), атрымаюць зніжку ў памры 100% абанементнай платы на першы месяц работы. Пры падключэнні да ZALA установачная лата таксама не спагняецца.

Акцыя распаўсюджваецца таксама і на існуючых абанентаў, якія падключаюцца да другой паслугі.

 Акцыя дзейнічае пры наяўнасці тэхнічнай магчымасці падключэння:

  • да byfly на лінейкі  тарыфных планаў  «Рэкорд» і «Дамасед»;
  • да ZALA на тарыфны план «Прэм'ера»;
  • на ўсе пакетныя прапановы для фізічных асоб у выпадку новага падключэння, а таксама ў выпадку пераключэння з адной з паслуг byfly або ZALA на пакет.

Акцыя не распаўсюджвае дзеянне на выпадкі пераключэння з двух паслуг byfly і ZALA на пакет паслуг, а таксама на выпадкі адваротнага пераключэння з пакета паслуг на паслугі byfly і ZALA. Падключэнне дадатковых прыставак ZALA, а таксама ўсе дадатковыя сэрвісы ZALA і byfly тарыфікуюцца ў поўным аб'еме.

Новыя абаненты – абаненты, якія не маюць падключэння да паслуг byfly і ZALA на пачатак правядзення акцыі.

Існуючыя абаненты– абаненты, якія маюць падключэнне да адной з паслуг, byfly або ZALA на пачатак правядзення акцыі.

 

Падрабязней аб умовах  акцыі і паслугах магчыма даведацца па спасылцы і па тэлефоне даведачна-інфармацыйнай службы 130 (плата за даведку не спагняецца).