|
Паважаныя абаненты! Кампанія «Белтэлекам» паведамляе пра тое, што з 14 студзеня 2014 года павялічваецца хуткасць доступу да сеткі Інтэрнэт на 1 Мбіт/с на тарыфных планах «Дамасед плюс» (з 2 да 3 Мбіт/с) і «Дамасед XXL» (з 3 да 4 Мбіт/с) для фізічных і юрыдычных асоб з захаваннем адпаведных тарыфаў. Хуткасць доступу да сеткі Інтэрнэт складзе:
– на тарыфным плане «Дамасед» - 3 Мбіт/с па ранейшай цане 116 100 руб. у месяц з улікам ПДВ;
– на тарыфным плане «Дамасед XXL» - 4 Мбіт/с па ранейшай цане 145 200 руб. у месяц з улікам ПДВ.
Таксама будзе павялічана на 1 Мбіт/с хуткасць доступу да сеткі Інтэрнэт у пакетах паслуг «Універсал» (Інтэрнэт (з 2 до 3 Мбіт/с) + тэлебачанне +элефанія) і «Экспрэс лайт» (Інтэрнэт (з 3 да 4 Мбіт/с) +тэлебачанне). Хуткасць доступу да сеткі Інтэрнэт складзе:
– на тарыфным плане «Універсал» - 3 Мбіт/с па ранейшай цане 139 200 руб. у месяц з улікам ПДВ;
– на таррыфным плане «Экспрэс лайт» - 4 Мбіт/с па ранейшай цане 168 000 руб. у месяц з улікам ПДВ.
Тарыфныя планы з улікам трафіка «Камфорт лайт» і «Камфорт стандарт» з 14 студзення пераносяцца ў архіў, але працягваюць дзейнічаць для ўсіх абанентаў, падключаных па 13 студзеня 2014 года ўключна.
Падрабязную інфармацыю пра павелічэнне хуткасці доступу да сеткі Інтэрнэт вы зможаце атрымаць на сайтах byfly.by, beltelecom.by або па тэлефоне даведачна-інфармацыйнайслужбы 130 (даведка бясплатная).