|
У сувязі з наяўнасцю валютнага складніка (больш за 90%) у кошwt паслуг антывіруснай абароны з 10.02.2016 уносяцца змены ў адпаведныя тарыфы. Азнаёміцца з новымі тарыфамі можна тут.
Паслугі антывіруснай абароны дазваляюць зрабіць карыстанне сеткай Інтэрнэт не толькі камфортным, але і бяспечным.
Для абароны персанальнага кампутара РУП «Белтэлекам» прапануе некалькі прадуктаў антывіруснай абароны вытворчасці ЗАТ «Лабараторыі Касперскага» на выбар абанента.
Паслугі антывіруснай абароны прапануюцца на ўмовах падпіскі, гэта значыць абаненту прадастаўляецца магчымасць заказаць паслугу праз кабінет карыстальніка ці ў сэрвісным цэнтры. Аплата паслуг ажыццяўляецца шляхам спісання грашовых сродкаў з асабовага рахунку абанента. У абанента няма неабходнасці адразу аплачваць кошт гадавой падпіскі: аплата антывіруснай абароны ажыццяўляецца за фактычны час карыстання паслугай.