|
Інтэрнэт ад byfly цяпер яшчэ зручней - byfly прадастаўляе новую паслугу доступа да сеткі Інтэрнэт на базе сетак 2G/3G.
Для таго каб скарыстаць паслугу доступа да сеткі Інтэрнэт на базе сетак 2G/3G, абаненту неабходна звярнуцца ў адзін з сэрвісных цэнтраў горада Мінска і заключыць дагавор на паслугу (аб пашырэнні кропак доступа для абанентаў усей тэрыторыі Рэспублікі Беларусь будзе папярэдняе паведамленне).
«Мы працягваем актыўна развіваць мабільны шракапалосны доступ да секті Інтэрнэт ад byfly, прапануючы абанентам яшчэ больш магчымасцей для работы, абмену інфармацыяй і зносін»,- распавёў генеральны дырэктар «Белтэлекам» Сяргей Папкоў.
Скарыстацца доступам да сеткі Інтэрнэт byfly на базе сетак 2G/3Gмаюць магчымасць як фізічныя, так і юрыдычныя асоба, араўшы адзін з прапануемых тарыфных планаў: «Мобіл Лайт», «Мобіл Камфорт», «Мобіл Медыўм» альбо «Мобіл Экспрэс».
Падрабязней азнаеміцца з тарыфнымі планамі і ўмовамі прадастаўлення можна на Інтэрнэт-сайце http://www.byfly.by у раздзеле 2G/3G і Тарыфы 2G/3G. Таксама для абанентаў даступны існуючыя сэрвісы byfly (асабовы кабінет, рэгістрацыя абяцанага плацяжу і інш.).
*Абавязковай умовай для атрымання паслугі з'яўляецца знаходжанне абанента ў зоне дзеяння базавай станцыі кампаніі СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы».