Кабiнет карыстальнiка
Увайсцi

Кабiнет карыстальнiка
карткi Wi-Fi
Увайсцi


RSS  Syndicate content    
 

Белтэлекам ZALA

byfly святкуе шасцігоддзе

Printer-friendly version

12 верасня 2006 года кампанія «Белтэлекам» вывела на рынак гандлевую марку для прадастаўлення шыракапалоснага доступа да сеткі Інтэрнэт. За 6 гадоў byfly вырас у моцны і самастойны брэнд, у гандлевым партфелі якога сабраны оптымальныя прапановы па доступе да сеткі Інтэрнэт длч карпаратыўнага і хатняга карыстання.

Сення byfly - гэта правадны і бесправадны доступ да сеткі Інтэрнэт, які забяспечвае высокую хуткасць перадачы дадзеных, камфортную працу дома і на рабочым месцы.

Сваім абанентам byfly прапануе шырокі выбар тарыфных планаў, зарыентаваных на розныя групы спажыўцоў. Напрыклад, у 2009 годзе byfly увеў спецыяльны тарыфны план «Сацыяльны».

byfly не застаўся у старане і ад школьнага доступа да Інтэрнэт, распрацаваўшы спецыяльныя тарыфы для сярэдніх агульнаадукацыйных і спецыяльных школ. Сення да школьных пакетаў byfly  падключаны прыкладна дзве тысячы школ Беларусі.

У 2011 годзе ў нас атрымалася паклапаціцца пра нашых абанентаў і паспяхова стрымаць рост цэн на тарыфныя планы. Пачатак года запомніўся дзіўнай падзеяй, мы стартавалі ў баявым настроі з мэтай пдцвердзіць высокі статус нацыянальнага аператара электрасувязі Беларусі - брэнд byfly стаў пераможцам у спажывецкай намінацыі конкурса «Брэнд года 2010» у намінацыі «Інтэрнэт-правайдэр». Трэба дадаць, што ў дадзенай намінацыі byfly з'яўляецца пераможцам два гады запар (таксама ў 2008 годзе «Белтэлекам» назвалі брэндам, які найчасцей пазнаюць, сярод правайдэраў Інтэрнэт-паслуг.

У студзені 2012 года byfly запусціў  сэрвіс Відэапартал, які быў прадстаўлены на XIX Міжнароднай выставе і кангрэсе ТІБА-2012. Абаненты атрымалі магчымасць на экране кампьютара глядзець любімыя тэлевізійныя каналы, а таксама выбіраць з шэрагу каталогаў фільмы альбо тэлевізійныя перадачы і глядзець іх у любы зручны для сябе час.

А ў верасні 2012 года Інтэрнэт ад byfly  стаў яшчэ зручней - byfly прадставіў новую паслугу доступа да  Інтэрнэт на базе сетак 2G/3G.

Скарыстацца доступам да  Інтэрнэт byfly на базе сетак 2G/3G змогуць фізічныя і юрыдычныя асобы, выбраўшы адзін з прапануемых тарыфных планаў: «Мобіл Лайт», «Мобіл Камфорт», «Мобіл Медиўм» альбо «Мобіл Экспрэс».

Для каманды спецыялістаў, якія працуюць над развіццем byfly, шасцігоддзе брэнда - гэта новы стымул да стварэння яшчэ больш аптымальных і прывабных прапаноў.

Паважаныя абаненты! Здякуй, што выбралі byfly для высакахуткаснага доступа да сеткі Інтэрнэт у вас дома альбо на рабочым месцы: byfly - гэта Інтэрнэт з неабмежаванымі магчымасцямі!