|
Кампанія «Белтэлекам» прапануе выкарыстоўваць новы тарыфны план byfly «Дамасед сямейны», які ўключае паслугі доступа да сеткі Інтэрнэт з хуткасцю да 3 Мбіт/с і паслугі бацькоўскага кантролю. ошт тарыфнага плана складзе 132 тыс. руб. у месяц з улікам ПДВ.
Звяртаем увагу абанентаў тарыфнага плана «Дамасед юніёр», які ўключае паслугі доступа да сеткі Інтэрнэт на хуткасці да 2 Мбіт/с і паслугі бацькоўскага кантролю. Дадзены тарыфны план з 15 красавіка пераносіцца ў архіў. Кошт тарыфнага плана «Дамасед юніёр» складзе 120 тыс. рублёў з улікам ПДВ,г.зн. на 12 тыс. руб. менш, чым кошт новага тарыфнага плана «Дамасед сямейны». Такім чынам, змяніўшы тарыф з «Дамасед юніёр» на «Дамасед сямейны», абаненты змогуць павялічыць хуткасць доступа да сеткі Інтэрнэт на 1 Мбіт/с усяго за 12 тыс. руб. у месяц.
Аформіць заяўку на падключэнне магчыма ў любым сэрвісным цэнтры кампаніі і самастойна, запоўніўшы online форму на падключэнне паслуг на сайце www.beltelecom.by, без звароту ў сэрвісны цэнтр.
Нагадваем, што магчымасць самастойна кіраваць ужо падключанымі паслугамі прадастаўляецца абанентам пры дапамозе функцыянала асабовага кабінета карыстальніка.
Атрымаць больш інфармацыі аб паслугах кампаніі, акцыйных прапановах, магчымых формах падключэння і кіравання паслугамі магчыма ў сэрвісных цэнтрах кампаніі або па тэлефоне call-цэнтра 130.