Кабiнет карыстальнiка
Увайсцi

Кабiнет карыстальнiка
карткi Wi-Fi
Увайсцi


RSS  Syndicate content    
 

Белтэлекам ZALA

12 верасня byfly святкуе 5-годдзе

Printer-friendly version

12 верасня 2006 кампанія «Белтэлекам» вывела на рынак гандлёвую марку для прадастаўлення шырокапалоснага доступу ў інтэрнэт, і ўжо сёння колькасць абанентаў byfly набліжаецца да мільёна.

 

За 5 гадоў byfly вырас у моцны і самастойны брэнд, у гандлёвым партфелі якога сабраны аптымальныя прапановы па доступе ў інтэрнэт для карпаратыўнага і хатнягя карыстання. Так, тарыфная лінейка «Дамасед»у апошнія гады стала лідарам сярод безлімітных прапаноў на рынку шырокапалоснага доступу. А ў красавіку 2011 года byfly вывеў групу тарыфных планаў «Рэкорд» пад тэхналогію xPON з хуткасцю доступу ў інтэрнэт ад 10 Мбіт/c.

 

У 2007 годзе ў рамках брэнда byfly пачалася ўстаноўка першых кропак доступу ў інтэрнэт па тэхналогіі Wi-Fi. Першапачаткова пакрываючы некаторыя сталічныя навучальныя аб’екты, вакзалы і аэрапорт, byfly умацаваўся і як бесправадны інтэрнэт. Да пачатку 2008 года ў Беларусі працавала ўжо больш за 100 хот-спотаў, устаноўленых у гандлёвых цэнтрах, сэрвісных цэнтрах і пунктах «Белтэлекам», у розных кафэ, барах і рэстаранах, сталічных і абласных гасцініцах. У ліпені 2008 бесправадны byfly вывеў у продаж карты доступу на 60 і 180 мінут, і крыху пазней вялікую карту доступу на 600 мінут. Сёння бесправадны byfly пакрывае ўсе абласныя і раённыя цэнтры рэспублікі Беларусь і з’яўляецца адзінай прапановай на рынку Wi-Fi-доступу ад аператара фіксаванай сувязі.

 

Прымаючы пад увагу факт фарміравання новага сацыяльнага стандарту ў сучасным жыцці беларусаў – наяўнасць шырокапалоснага доступу ў інтэрнэт нароўні з тэлефоннай сувяззю, byfly ў 2009 годзе вывеў спецыяльны тарыфны план «Сацыяльны» для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. У 2010 годзе была створана цэлая лінейка сацыяльных тарыфаў з улікам патрабаванняў інвалідаў усіх груп, ветэранаў ВАВ, інвалідаў з парушэннем апорна-рухальнага апарату, сем’яў, якія маюць дзяцей-інвалідаў ва ўзросце да 18 гадоў, воінаў-інтэрнацыяналістаў, а таксама арганізацый (грамадскіх аб’яднанняў), якія займаюцца пытаннямі вышэй пералічаных груп людзей.

 

Таксама з выхадам на рынак, byfly не застаўся ў баку ад школьнага доступу ў інтэрнэт, распрацаваўшы спецыяльныя тарыфы для сярэдніх агульнаадукацыйных і спецыяльных школ. Сёння да школьных пакетаў byfly падключаны больш за 1400 школ Беларусі.

 

У 2006 годзе byfly стаў уладальнікам двух залатых медалёў прафесійнага конкурсу «Брэнд года»: у намінацыі «Брэнд – адкрыццё года» і ў намінацыі «інтэрнэт-паслугі». У 2009 і 2010 гг. byfly быў прызнаны брэндам-лідарам у спажывецкім галасаванні конкурсу ў намінацыі «інтэрнэт-правайдар».

 

Восенню 2011 года byfly пераступіць мільённы рубеж. І для каманды спецыялістаў, якія працуюць над паслугай, – гэта новы стымул для стварэння яшчэ больш аптымальных і прывабных прапаноў.

 

Дарагія абаненты! Дзякуй, што выбралі byfly для высакахуткаснага доступу ў інтэрнэт у вас дома або на рабоце!

 

byfly – інтэрнэт з неабмежаванымі магчымасцямі