|
Для зручнасці абанентаў «Белтэлекам» прапануе новы варыянт доступу да сеткі Інтэрнэт– «Папаўняемая карта Wi-F». Новы тарыф спалучае эканамічнасць традыцыйнай карты Wi-Fi і зручнасць пастаянна дзейнічаючых рэквізітаў доступу да сеткі.
«Папаўняемая карта Wi-Fi» – гэта тарыфны план без абаненцкай платы. Паслуга дае абаненту магчымасць эканоміць свае грашовыя сродкі – папаўняць рахунак і карыстацца паслугай з пастаяннымі рэквізітамі доступу (лагінам і паролем) толькі тады, калі гэта неабходна. Папаўненне асабовага рахунку ажыццяўляецца па рашэнні абанента на якую заўгодна суму. Пры гэтым спісанне грашовых сродкаў ажыццяўляецца толькі тады, калі абанент насамрэч карыстаецца паслугай, з разліку 9,6 руб. за 1 Мбайт.
Прыемная асаблівасць новага тарыфа яшчэ і ў тым, што калі абанент часова не карыстаецца паслугай, грашовыя сродкі не «згараюць», а лагін і пароль захоўваюцца.
Каб ацаніць прастату і зручнасць новага тарыфнага плана, «Белтэлекам» робіць сваім абанентам падарунак да 23 лютага і 8 сакавіка! З 20 лютага па 9 сакавіка праводзіцца акцыя па прадастаўленні 1 Гбайт трафіка без спагнення аплаты. Бясплатны трафік будзе даступны на працягу шасці месяцаў з моманту падключэння.
Падключыцца да тарыфнага плана на ўмовах акцыі магчыма ўжо зараз у бліжэйшым да Вас сэрвісным цэнтры «Белтэлекам».
Падрабязней аб тарыфным плане магчыма даведацца ў раздзеле «Акцыі» або па тэлефоне call-цэнтра 130.