|
19 красавіка 2016 года ў Футбольным манежы адкрылася выстава "ТІБО-2016". Стэнд кампаніі "Белтэлекам", генеральнага партнёра форуму, наведалі ганаровыя госці і афіцыйныя дэлегацыі, прадстаўнікі арганізацый з розных рэгіёнаў Беларусі, краін СНД і замежныя госці. Паспяхова праходзяць дзелавыя сустрэчы з бягучымі і патэнцыяльнымі партнёрамі. З кіраўніцтвам кампаніі пагутарылі вядомыя журналісты і блогеры.
Найбольшую цікавасць наведвальнікаў выставы выклікаюць новая паслуга "Разумны дом" і брэнд "ЯСНА". Дзякуючы наяўнасці інтэрактыўнай гульні госці змогуць пратэставаць сістэму "Разумны дом" у розных відах памяшканняў (жылых і офісных). За першыя дні выставы ў паслугі з'явіліся карыстальнікі, якія аформілі дагавор на ўстаноўку сістэмы для свайго дома.
Цэлыя чэргі выстройваюцца ў гульнявой зоне стэнда РУП "Белтэлекам". Усё таму што там можна пратэставаць хуткасць свайго мыслення і паспрабаваць запампаваць файл сілай думкі хутчэй суперніка. Пераможцы атрымліваюць цікавыя і карысныя прызы ад кампаніі. Для наведвальнікаў працуе і Bublbes Bar, які прапануе незвычайныя кактэйлі. Таксама асабліва цікаўныя госці могуць пакаштаваць сапраўдную касмічную ежу ў спецыяльных цюбіках. Целые очереди выстраиваются в игровой зоне стенда РУП "Белтелеком". Все потому что там можно протестировать скорость своего мышления и попытаться скачать файл силой мысли быстрее соперника. Победители получают интересные и полезные призы от компании. Для посетителей работает и Bublbes Bar, предлагающий необычные коктейли. Также особо любознательные гости могут попробовать настоящую космическую еду в специальных тюбиках.
На стэндзе прадстаўлены і ўжо звыклыя паслугі кампаніі "Белтэлекам" - інтэрнэт byfly і тэлебачанне ZALA. Тут жа можна пагутарыць са спецыялістамі, падабраць найбольш зручны тарыфны план, задаваць пытанні кіраўніцтву кампаніі і тэхнічным спецыялістам. Наведвальнікі дзеляцца з супрацоўнікамі сваімі ідэямі і прапановамі па развіцці кампаніі, актыўна прымаюць удзел у апытаннях па якасці паслуг.
Фотасправаздачы з выставы на працягу дня размяшчаюцца ў нашай афіцыйнай супольнасці "Вконтакте". Аб апошніх падзеях, якія адбываюцца на стэндзе кампаніі, сачыце ў сацыяльнай сетцы "Твиттер".