|
Для карыстальнікаў Wi-Fi стаў даступны новы партал аўтарызацыі (самаабслугоўвання) на сетцы Wi-Fi РУП "Белтэлекам" (BELTELECOM). Прывабнай перавагай новага партала стала магчымасць пакупкі рэквізітаў доступу ў Інтэрнэт праз банкаўскую карту, а таксама магчымасць бясплатнага 15-хвіліннага доступу ў Інтэрнэт (адзін раз на працягу 24 гадзін).
Для атрымання рэквізітаў бясплатнага доступу ў Інтэрнэт карыстальніку неабходна ўвесці нумар мабільнага тэлефона і выбраць час доступу - 15 хвілін. На ўказаны нумар будзе даслана SMS з лагінам і паролем, а таксама спасылкай для аўтарызацыі.
Для набыцця іншых варыянтаў часу доступу кліенту неабходна дадаткова запоўніць палі з дадзенымі банкаўскай карты для аплаты*.
*Апрацоўка плацяжу ажыццяўляецца ў сістэме, якая выкарыстоўвае спецыяльныя тэхнічныя меры для перадачы канфідэнцыйнай інфармацыі. Магчымыя варыянты часу доступу ў сетку Інтэрнэт па тэхналогіі Wi-Fi і кошт:
15 хвілін БЯСПЛАТНА (1 раз на працягу 24 гадзін)
60 хвілін 2 700 руб.
180 хвілін 4 800 руб.
600 хвілін 11 400 руб.
1 суткі 15 000 руб.
3 сутак 30 000 руб.
5 сутак 42 000 руб.
Партал аўтарызацыі сеткі Wi-Fi даступен карыстальнікам па адрасе: http://ciscowifi.beltelecom.by.