|
22 ЛІСТАПАДА падключыўся 1 500 000-ы абанент byfly у Рэспубліцы Беларусь.
Уладальнікам тытула ПАЎТАРАМІЛЬЁННЫ абанент byfly стаў Юрый Пад'ельскі з горада Наваполацк віцебскай вобласці.
Навапалачанін Юрый Пад'ельскі, пераехаўшы з сям'ей у новую кватэру, вырашыў падключыць правераныя паслугі ад «Белтэлекам». Прыйшоўшы ў Сэрвісны цэнтр кампаніі, сям'я Пад'ельскіх атрымала цэлы пакет паслуг - тэлефонную сувязь, інтэрнэт byfly і лічбавае інтэрактыўнае тэлебачанне ZALA і, у той жа час, главе сям'і Юрыю Пад'ельскаму падшчасціла аказацца яшчэ і ўладальнікам тытула «Паўтарамільённы абанент byfly».
Для ўшанавання юбіляра ў Сэрвісны цэнтр «Белтэлекам» Наваполацка завітала кіраўніцтва камерцыйнай службы філіяла і Наваполацкага вузла электрасувязі, а для асвятлення знакавай падзеі - прадстаўнікі СМІ вобласці. Ва ўрачыстай абстаноўцы гучалі віншаванні і вядома ўручаліся падарункі ад byfly, бо па традыцыі byfly кожнаму юбілейнаму абаненту робіць падарункі.
«Для нашай сям'і такая падзея стала прыемнай нечаканасцю. Гэта не толькі ганарова, але і зручна і сучасна, для наваселаў атрымаць усе паслугі сувязі ў камплекце і ў якасці падарунка - магчымасць папоўніць свой рахунак на 1 000 000 рублеў» - адзначыў счаслівы ўладальнік тытула «Паўтарамільённы абанент byfly» Юрый Пад'ельскі.
Як адзначыў начальнік камерцыйнай службы Віцебскага філіяла «Белтэлекам» Дзмітрый Маладцоў: «Падключэнне паўтарамільённага абанента byfly сведчыць аб паспяховым развіцці гандлевай маркі, якая стартавала ў 2006годзе. Сення byfly– гэта правадны і бесправадны доступ да сеткі Інтэрнэт, які забяспечвае высокую хуткасць перадачы дадзеных, разнастайнасць тарыфных планаў, прагляд разнастайных медыяфайлаў у рэжыме рэальнага чысу - і ўсе гэта для камфортнай работы як дома, так і ў офісе.
Такім чынам, нас ужо ПАЎТАРА МІЛЬЁНА!
А гэта значыць, з кожным днем геаграфія Інтэрнэта ад byfly усё пашыраецца.