Кабiнет карыстальнiка
Увайсцi

Кабiнет карыстальнiка
карткi Wi-Fi
Увайсцi


RSS  Syndicate content    
 

Белтэлекам ZALA

«Белтэлекам» запусціў акцыю «На Новы год будзе ЯСНА!»

Printer-friendly version

Да 10 студзеня 2017 года ўключна абаненты (фізічныя асобы) могуць ацаніць усе магчымасці новага пакета «ЯСНА 25» па льготнай цане.

 

Падключыўшыся да пакета на ўмовах акцыі, абанент атрымае пакет «ЯСНА 25» па 8 BYN у месяц на тры месяцы з моманту падключэння. Пачынаючы з чацвёртага месяца, абанент будзе аплачваць поўны кошт пакета ў памеры 29 BYN.

 

Пакет «ЯСНА 25» уключае ў сябе доступ да сеткі Інтэрнэт на хуткасці 25/12,5 Мбіт/с, паслугі інтэрактыўнага тэлебачання на ўмовах пашыранага базавага пакета «ZALA: усё ўключана» і паслугі тэлефоннай сувязі на ўмовах неабмежаванай колькасці гутарак у фіксаванай сетцы РУП «Белтэлекам».

 

Для падключэння на ўмовах акцыі * «На Новы год будзе ЯСНА!» Абаненту неабходна звярнуцца ў сэрвісны цэнтр РУП "Белтэлекам".

 

 

* На ўмовах акцыі да пакета «ЯСНА 25» могуць падключыцца абаненты фізічныя асобы, якія на момант запуску акцыі не мелі ніякіх паслуг РУП «Белтэлекам» або мелі наступны набор паслуг:

· Толькі паслугі тэлефоннай сувязі;

· Толькі паслугі інтэрактыўнага тэлебачання на тарыфных планах «Прэм'ера» і «Проста ТБ»;

· Паслугі інтэрактыўнага тэлебачання на тарыфных планах «Прэм'ера» і «Проста ТБ» і паслугі тэлефоннай сувязі;

· Толькі паслугі доступу да сеткі Інтэрнэт на ўмовах тарыфных планаў «Камфорт міні», «Камфорт экспрэс», «Дамасед класік», «Дамасед плюс», «Дамасед старт», «Дамасед XXL», «Дамасед сямейны», «Дамасед юніёр» , «Рэкорд 5», «Рэкорд 10», «Рэкорд 25» і ўся лінейка сацыяльных;

· Паслугі доступу да сеткі Інтэрнэт на ўмовах вышэйпералічаных тарыфных планаў і паслугі тэлефоннай сувязі;

· Пакеты паслуг «Эканом», «Оптымум», «Оптымум плюс», «Універсал» і «Экспрэс».