Кабiнет карыстальнiка
Увайсцi

Кабiнет карыстальнiка
карткi Wi-Fi
Увайсцi


RSS  Syndicate content    
 

Белтэлекам ZALA

«Белтэлекам» змяняе кошт некаторых паслуг

Printer-friendly version

Паважаныя абаненты!

РУП «Белтэлекам»паведамляе аб тым, што ўзрасце кошт тарыфных планаў кругласутачнага доступа да сеткі Інтэрнэт, а таксама некаторых пакетных прапаноў.

Тарыфная палітыка кампаніі грунтуецца на прынцыпах узвешанасці, стрыманасці і арыентуецца на даходы і плацежаздольнасць насельніцтва. Гэта распаўсюджваецца і на парадак прадастаўлення паслуг сеткі Інтэрнэт. На працягу мінулага года «Белтэлекам»падтрымліваў узровень дзейнічаючых тарыфаў на паслугі byfly. Аднак далейшае развіцце тэлекамунікацыйных тэхналогій і забеспячэнне гарантавана высокай якасці паслуг не магчыма без мадэрнізацыі сеткі, набыцця сучаснага абсталявання, распрацоўкі навейшых тэхнічных рашэнняў. Гэта прымусіла кампанію ўнесці змены ў кошт тарыфных планаў. Так з 1 сакавіка 2012 года тарыфныя планы кругласутачнага доступа да сеткі Інтэрнэт і некаторыя пакетныя прапановы будуць нязначна зменены.

Пры гэтым «Белтэлекам» працягне прытрымлівацца пазіцыі максімальна магчамага стрымлівання кошту.

Мы разлічваем на ваша паразуменне і далейшае супрацоўніцтва!

 

Кошт тарыфных планаў лінейкі «Дамасед»:

Тарыфны план

 

перыяд стары кошт

новы кошт

 (з 1 сакавіка)

"Дамасед" (хуткасць прыем/перадача да 1024/512 Кбіт/с)

у месяц 54 000 59 400

"Дамасед плюс" (хуткасць прыем/перадача да 2048/512 Кбіт/с)

у месяц 80 000 88 000

"Дамасед XXL" (хуткасць прыем/перадача да 3072/512 Кбіт/с)

у месяц 100 000 110 000

"СуперДамасед" (хуткасць прыем/перадача да 6144/512 Кбіт/с)

у месяц 150 000 165 000

"Рэкорд 10" (хуткасць прыем/перадача да 10/5 Мбіт/с)

у месяц 200 000 220 000

"Рэкорд 15" (хуткасць прыем/перадача да 15/7,5 Мбіт/с)

у месяц 250 000 275 000

"Рэкорд 20" (хуткасць прыем/передача да 20/10 Мбіт/с)

у месяц 285 000 313 000

Аднаўленне доступа да паслуг, якія прадастаўляюцца па тэхналогіі xDSL на рабочым месцы абанента

Аднаразова 18 000 19 800

 

Кошт тарыфных прапаноў:

 

Тарыфны план

перыяд

стары кошт

новы кошт

 (з 1 сакавіка)

"Эканом" (кругласутачны доступ да сеткі Інтэрнзт без уліку трафіка на хуткасці прыем/перадача да 1024/512 Кбіт/сек і 1000 хвілін мясцовых тэлефонных злучэнняў)

у месяц

56 500

63 000

"Універсал"(кругласутачны доступ да сеткі Інтэрнэт без уліку трафіка на хуткасці прыем/перадача да 2048/512  Кбіт/сек,паслугі інтэрактыўнага тэлебачання і тэлефонныя злучэнні: мясцовых 1000 хвілін, у межах вобласці 300 хвілін, у межах рэспублікі 200 хвілін)

у месяц

99 500

107 500  

Падрабязней на сайце byfly.by і па нумары тэлефона 130 (даведка бясплатная).