|
У сувязі з павелічэннем запытаў ад кліентаў кампаніі па наладзе доступу да сеткі Wi-Fi, з 1 ліпеня 2013 «Белтэлекам» запускае новую паслугу, якая заклікана палегчыць новым і ўжо існуючым абанентам выкарыстанне бесправадных магчымасцяў абсталявання.
Цяпер у кожнага абанента з'явілася магчымасць заказаць выезд спецыяліста на дом, патэлефанаваўшы па нумары службы тэхнічнай падтрымкі «123» або любога з сэрвісных цэнтраў «Белтэлекам». Тэхнічны спецыяліст правядзе не толькі базавую наладу падключэння да паслуг доступу да сеткі Інтэрнэт byfly, але і правядзе наладу Wi-Fi на абсталяванні РУП «Белтэлекам», якое выдадзена абаненту.
Тарыфы на паслугу налады бесправаднога доступу Wi-Fi ад «Белтэлекам» магчыма паглядзець на www.byfly.by. Паслуга даступна і фізічным, і юрыдычным асобам.
Важна ведаць: пры наладзе Wi-Fi адначасова з першасным падключэннем да паслуг доступу да сеткі Інтэрнэт byfly, аплата не спагняецца.
Нагадваем, што цяпер магчыма самастойна правесці наладу Wi-Fi, скарыстаўшыся падрабязнай пакрокавафй відэаінструкцыяй, якую вы знойдзеце, калі пяройдзеце па ссылцы «Налада сеткі Wi-Fi».
Падрабязней пра паслгі і сэрвісы byfly магчыма даведацца па тэлефоне даведачна-інфармацыйнай службы 130 (даведка бясплатная) і на Інтэрнэт-сайце www.byfly.by.