Кабiнет карыстальнiка
Увайсцi

Кабiнет карыстальнiка
карткi Wi-Fi
Увайсцi


RSS  Syndicate content    
 

Белтэлекам ZALA

Супрацоўнікі кампаніі «Белтэлекам» падтрымаюць акцыю «Час Зямлі»

Printer-friendly version

28 скавіка 2015 года адбудзецца штогодная сусветная акцыя «Час Зямлі», арганізаваная Сусветным фондам дзікай прыроды (англ. World Wildlife Fund). Кожны год у адну з апошніх субот сакавіка сакавіка мільёны людзей ва ўсім свеце адключаць святло на гадзіну, таму што для іх важна будучыня планеты.

У гэтым годзе кампанія «Белтэлекам» і яе супрацоўнікі, як і ў папярэднія гады, падтрымаюць ініцыятыву Сусветнага фонда дзікай прыроды і далучацца да яе ў суботу, 28 сакавіка, адключыўшы ў сваіх кватэрах святло і хатнія электрапрыборы ў 20.30 па беларускім часе. Мы таксама заклікаем вас не заставацца безудзельнымі і ўнесці свой уклад у дадзеную ініцыятыву: стаць удзельнікам Часа Зямлі дзеля светлай будучыні нашай Планеты.

Час Землі стартаваў у 2007 годдзе ў Сіднэе (Аўстралія), і ўжо праз год гэта падзея стала міжнароднай экалагічнай ініцыятывай, да якой далучылася больш за 100 мільёнаў чалавек у 35 краінах свету. А таксама, гэта самая масавая грамадская акцыя ў гісторыі чалавецтва.