|
25 студзеня 2013 года на заключнай цэрымоніі ўзнагароджання ў Нацыянальнац бібліятэке Міжнароднае прафесійнае журы конкурсу «Брэнд года 2012» аб'явіла пераможцаў у спажывецкай намінацыі. Па выніках спажывецкага галасавання, якое праводзілася цэнтрам SATIO, брэнд byfly прызнаны брэндам-лідэрам у намінацыі «Інтэрнэт-правайдэр».
Прафесійны конкурс «Брэнд года» накіраваны на развіцце кампетэнцый у галіне маркетынга і брэндынга ў краіне, канкурэнтаздольнасці айчынных марачных тавараў і брэндавай свядомасці спажыўцоў. Мерапрыемствы конкурсу па традыцыі праходзілі тры дні і ў іх лік увайшлі саміт дырэктароў, адкрыты дзень работы журы і цэрымонія ўзнагароджання.
У аснову ацэнкі вынікаў конкурсу была пакладзена страэгія брэнда і спажывецкая ацэнка вядомасці і запатрабаванасці. Першую ацэнку вынесла Міжнароднае прафесійнае журы, а другую – Спажывецкае (на пдставе нацыянальнага апытання, якое праводзіцца штогод, з рэпрэзентатыўнай выбаркай).
Пачынаючы з 2009 года, брэнд byfly ужо ў чацвёрты раз атрымаў ганаровую перамогу ў намінацыі «Брэнд-лідэр» у спажывецкім галасаванні конкурсу «Брэнд года».
Віншуем каманду byfly!