|
22-23-га студзеня адбыўся фінал прафесійнага конкурсу «БРЭНД ГОДА» Беларусі. Многія паспяховыя беларускія кампаніі атрымалі прэстыжную ўзнагароду за рэалізацыю сваіх маркетынгавых стратэгій, а таксама прызнанне спажыўцоў.
Сярод іх апынулася і кампанія "Белтэлекам". Наш брэнд byfly заваяваў званне «Брэнд-лідар» у Спажывецкай намінацыі ў таварнай групе «Інтэрнэт-правайдэры».