Кабiнет карыстальнiка
Увайсцi

Кабiнет карыстальнiка
карткi Wi-Fi
Увайсцi


RSS  Syndicate content    
 

Белтэлекам ZALA

Белтэлекам ведае, як распазнаць«рыбака»

Printer-friendly version

У верасні 2011 года спецыялісты кампаніі «Белтэлекам»зафіксавалі новы выпадак Інтэрнэт-махлярства - фішынг (ад англ. phishing, fishing -  рыбная лоўля), мэтай якога з'яўляецца атрыманне доступа да канфідэнцыяльнай інфармацыі карыстальнікаў - логінам і паролям.

 Ад імя службы тэхнічнай падтрымкі махляр пры дапамозе электроннай пошты рассылаў аб'явы аб няспраўнасці сэрвісаў ByFly, VPN і ZALA і прапаноўваў абаненту прайсці па адрасу www.stat.byfly.by. Але праз дадзеную спасылку абанент трапляў на Інтэрнэт-старонку злачынца, якая з'яўлялась копіяй сайта www.byfly.by кампаніі «Белтэлекам», і ўводзіў сваі лагін і пароль для ўвахода ў кабінет карыстальніка. 

Ад імя папулярных брэндаў, а таксама асабістых паведамленнняў унутры разнастайных сэрвісаў махляры размяшчаюць лісты, у якіх знаходзяцца прамыя спасылкі на сайты, якія знешне не адрозніваюццца ад сапраўдных (акрямя адраса), альбо на сайты з перанакіраваннем. Пасля таго, як карыстальнік трапляе на падробленую старонку, махляры пры дапамозе розных прыемаў спрабуюць вымусіць карыстальніка ўвесці на падробленай старонцы свае рэквізіты доступа (лагін і пароль), што дало б махлярам магчымасць атрымаць доступ да аккаунта  карыстальніка на сапраўдным  (арыгінальным) сайце.

Падобныя фішынг-схемы заснаваны на тым, што карыстальнікі не знаемы з асновамі інфармацыйнай бяспекі. Для таго, каб засцерагчы вас  ад Інтэрнэт-махлярства, «Белтэлекам» настойліва рэкамендуе выконваць наступныя меры бяспекі:

  • Памятайце!!! РУП «Белтэлекам» ніколі не прапануе вам даслаць вашы рэквізіты доступа да рознага роду сэрвісаў.
  • Вельмі уважліва стаўцеся да любых паведамленняў, у якіх ад вас патрабуецца ўказаць вашы асабістыя дадзеныя.
  • Не запаўняйце атрыманыя па электроннай пошце анкеты, якія прадугледжваюць увод асабістых і канфідэнцыяльных дадзеных.
  • Атрымлівайце інфармацыю пра тэхнічныя работы і нямпраўнасці сэрвісаў на афіцыяльных сайтах: www.beltelecom.by, www.byfly.by, www.zala.by.
  • Тэлефануйце ў службу тэхнічнай падтрымкі па нумары 123 альбо 130 кожны раз, калі сітуацыя падаецца вам падазронай.
  • Рэгулярна сачыце за станам сваіх рахункаў у кабінеце карыстальніка на сапраўдных сайтах  (сайты РУП «Белтэлекам» не маюць люстэрак у сетцы Інтэрнэт, размешчаных пад іншымі адрасамі)

Паважаныя абаненты, будзце ўважлівымі!