Кабiнет карыстальнiка
Увайсцi

Кабiнет карыстальнiка
карткi Wi-Fi
Увайсцi


RSS  Syndicate content    
 

Белтэлекам ZALA

Бацькоўскi кантроль

Printer-friendly version

Вашы дзеці карыстаюцца Інтэрнетам, і Вы жадаеце засцерагчы іх ад экстрэмізму і жорсткасці ў сетцы інтэрнэт, ад прапаганды алкаголю і наркотыкаў , а таксама ад інфармацыі для дарослых? Але як вызначыць , якія менавіта інтэрнэт-рэсурсы не варта наведваць, калі ў сетцы мільёны сайтаў?
Паслуга «Бацькоўскі кантроль» ад byfly прызначана менавіта для таго, каб абараніць вас і вашых блізкіх ад непажаданай інфармацыі.

 

Як гэта працуе?
Блакіроўка (фільтраванне) непажаданага кантэнту, гэта значыць змесціва інтэрнэт-рэсурсаў ажыццяўляецца сістэмай «Шпак МС», у базе якой утрымліваецца больш за 100 млн. сайтаў. База дадзеных сістэмы пастаянна папаўняецца. Для таго каб забяспечыць фільтрацыю непажаданай інфармацыі, усе сайты ў сістэме разбітыя па катэгорыях. Праверыць, да якой катэгорыі належыць той ці іншы інтэрнэт-рэсурс, можна на афіцыйным сайце сістэмы «Шпак МС»  https://tools.zvelo.com.

 

З пералікам катэгорый сайтаў, якія падпадаюць пад фільтрацыю, можна азнаёміцца тут.

Такім чынам, калі сайт трапляе ў катэгорыю, якая ўключана ў спіс фільтрацыі, то трафік ад гэтага сайта будзе блакіравацца.
Звярніце ўвагу: даданне ці выдаленне інтэрнэт-рэсурсаў са спісаў фільтрацыі, а таксама змена катэгорыі інтэрнэт-рэсурсу  сіламі РУП «Белтэлекам» не ажыццящляецца. Усё суправаджэнне сістэмы фільтрацыі ажыццяўляецца кампаніяй-уладальнікам дадзенай сістэмы.

 

Падключыцца да паслугі "Бацькоўскі кантроль" можна або ў сэрвісных цэнтрах РУП «Белтэлекам», або самастойна ў кабінеце карыстальніка. Паслуга даступная абанентам byfly (акрамя лінейкі «Мобіл» і абанентаў падключаных па сетцы Wi-Fi) і абанентам пакетаў паслуг. Звяртаем Вашу ўвагу на некаторыя асаблівасці працы паслугі:
 

• Паслуга «Бацькоўскі кантроль» з'яўляецца гнутка наладжвальнай: калі блакіроўка непажаданай інфармацыі патрабуецца вам не пастаянна, а час ад часу, то ў любы момант вы можаце ўключыць/адключыць паслугу па сваім меркаванні. Пры гэтым аплата будзе спаганяцца толькі за тыя перыяды (суткі), у якія вы карысталіся паслугай.
Пры замове і адмове ад паслугі «Бацькоўскі кантроль» злучэнне з сеткай інтэрнэт перарываецца. Калі мадэм, выдадзены Вам для падключэння да сеткі інтэрнэт, знаходзіцца ў рэжыме router, паўторнае злучэнне ўсталёўваецца аўтаматычна. Калі мадэм знаходзіцца ў рэжыме bridge, Вам неабходна пасля разрыву злучэння з сеткай інтэрнэт ўсталяваць яго паўторна.
Усталяванне злучэння з Iнтэрнэт ў аўтаматычным рэжыме (пасля ўключэння/адключэння паслугі) можа быць атрымана не імгненна, а на працягу некалькіх хвілін пасля ўключэння/адключэння паслугі.

Скарыстацца магчымасцямі паслугі бацькоўскі кантроль магчыма таксама, падключыўшыся да тарыфнага плана  «Дамасед сямейны» (доступ да сеткі інтэрнэт на хуткасці 3 Мбіт/с  і бацькоўскага кантролю з тарыфным планам «Лёгкі»). У межах дадзенага тарыфнага плана Вы атрымліваеце адначасова і паслугі доступу да сеткі інтэрнэт, і неабходную ахову ад непажаданай інфармацыі.

 

Тарыфы на паслугу для насельніцтва (акрамя індывідуальных прадпрымальнікаў):
Фільтрацыя трафіка: “Бацькоўскі кантроль”

Уводзяцца з 1 студзеня 2022 года

Нумар п/п

Найменне паслугі
Перыяд аплаты
Тарыф з улікам падатку на даданую вартасць, рублёў
9
Фільтрацыя трафіка: “Бацькоўскі кантроль”
 
 
9.1
“Стандартны” (фільтрацыя па поўным спісе катэгорый фільтрацыі)
за суткі
0,145
9.2
“Лёгкі” (фільтрацыя па скарочаным спісе катэгорый фільтрацыі)
за суткі
0,110

Пры прадастаўленні паслугі «Бацькоўскі кантроль» плата спагняецца за кожныя поўныя ці няпоўныя суткі незалежна ад колькасці заказаў  паслугі на працягу сутак.
Скарочаны спіс катэгорый фільтрацыі не ўключае сацыяльныя сеткі.

Тарыфы на паслугу для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў:
Фільтрацыя трафіка: “Бацькоўскі кантроль”

Уводзяцца з 1 студзеня 2022 года

Нумар п/п

Найменне паслугі
Перыяд аплаты
Тарыф без уліку падатку на даданую вартаць, рублёў
9
Фільтрацыя трафіка: “Бацькоўскі кантроль”
 
 
9.1
“Стандартны” (фільтрацыя па поўным спісе катэгорый фільтрацыі)
за суткі
0,116
9.2
“Лёгкі” (фільтрацыя па скарочаным спісе катэгорый фільтрацыі)
за суткі
0,088

Пры прадастаўленні паслугі «Бацькоўскі кантроль» плата спагняецца за кожныя поўныя ці няпоўныя суткі незалежна ад колькасці заказаў паслугі на працягу сутак.
Скарочаны спіс катэгорый фільтрацыі не ўключае сацыяльныя сеткі.