Кабiнет карыстальнiка
Увайсцi

Кабiнет карыстальнiка
карткi Wi-Fi
Увайсцi


RSS  Syndicate content    
 

Белтэлекам ZALA

«Сямейны 5» і «Сямейны 15» - новыя пакеты паслуг ад «Белтэлекама»

Printer-friendly version

«Белтэлекам» пашырае лінейку пакетаў паслуг «Сямейны», дапаўняючы яе «Сямейным 5» і «Сямейным 15».

 

У пакеце паслуг «Сямейны 5» абанент атрымлівае доступ да сеткі Інтэрнэт на хуткасці да 5 Мбіт/с на прыём і 1 Мбіт/с на перадачу, а таксама магчымасць глядзець інтэрактыўнае тэлебачанне ZALA на ўмовах тарыфнага плану «ZALA: усё ўключана». Акрамя таго, у пакет ўключана тэлефонная сувязь (IMS) з неабмежаванай колькасцю злучэнняў у сетцы «Белтэлекам» і дадатковай паслугай CLIP.

 

Пакет паслуг «Сямейны 15» ўключае ў сябе доступ да сеткі Інтэрнэт на хуткасці да 15 Мбіт/с на прыём і 1 Мбіт/с на перадачу, тэлебачанне SMART ZALA на ўмовах тарыфнага плану «Канапа ТВ», а таксама тэлефонную сувязь (IMS) на умовах неабмежаванай колькасці злучэнняў у сетцы «Белтэлекам» з дадатковай паслугай CLIP.

 

Кошт пакетаў «Сямейны 5» і «Сямейны 15» складае 29 і 31,5 рубля ў месяц адпаведна.

 

Прапановы арыентаваны на абанентаў, якім зараз недаступная тэхналогія GPON. Тэхнічную магчымасць падключэння пакетаў па канкрэтным адрасе можна ўдакладніць у тэлефонным цэнтры абслугоўвання кліентаў па нумары 123 (званок бясплатны).