Кабiнет карыстальнiка
Увайсцi

Кабiнет карыстальнiка
карткi Wi-Fi
Увайсцi


RSS  Syndicate content    
 

Белтэлекам ZALA

Навiны byfly

Падпiска

Увазе абанентаў сэрвісу Okko

Па рашэнню Міністэрства інфармацыі ад 30.09.2024 г. доступ да рэсурсу Okko на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь часова прыпынены.

На перыяд дзеяння абмежавання плата за паслугу з абанентаў РУП «Белтэлекам» спаганяцца не будзе.

Аб аднаўленні доступу да сэрвісу Okko будзе прадстаўлена адпаведная інфармацыя.

Прыносім прабачэнні за дастаўленыя нязручнасці!

Яшчэ больш даступныя! «Белтэлекам» і «Літрэс» аб'яўляюць аб сумеснай акцыі

«Белтэлекам» і «Літрэс» аб'яўляюць сумесную акцыю для аматараў кніг. З 15 ліпеня па 15 жніўня 2024 года ўключна абаненты «Белтэлекама»* могуць падпісацца на тарыфны план «Стандарт» электроннай бібліятэкі «Літрэс» са зніжкай 50 % на абаненцкую плату на працягу 30 каляндарных дзён з моманту заканчэння промаперыяду.

Віншуем з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 80-й гадавінай вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

Паважаныя калегі, дарагія сябры!

Віншуем вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 80-й гадавінай вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!

«Белтэлекам» прэзентуе тэхналогіі «разумнага горада» ў рамках XI Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі

27-28 чэрвеня адбудзецца XI Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі.Сёлета пляцоўкай для мерапрыемства стануць адразу тры беларускія гарады: Віцебск, Полацак і Наваполацк.

Выставачна-кірмашовыя мерапрыемствы пачнуцца 27 чэрвеня і працягнуцца да 30 чэрвеня ўключна. Ля Летняга амфітэатра ў Віцебску размесцяцца тры маштабныя экспазіцыі – выстава дасягненняў народнай гаспадаркі рэгіёнаў Беларусі і Расіі, прэзентацыя рэгіёнаў Беларусі і Расіі, а таксама праект «Беларусь інтэлектуальная».

Віншуем з Днём працаўнікоў радыё, тэлебачання і сувязі

Паважаныя калегі і партнёры! Дарагія ветэраны!

Віншуем Вас з Днём працаўнікоў радыё, тэлебачання і сувязі!

Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства электрасувязі «Белтэлекам» укараняе сучасныя тэхналогіі і паслугі, рэалізуе інавацыйныя праекты і ўпэўнена асвойвае новыя напрамкі дзейнасці. Паслугі кампаніі выбіраюць мільёны карыстальнікаў, якім важны надзейнасць, даступнасць і высокі сэрвіс. «Белтэлекам» шануе ваш давер і шматгадовае плённае супрацоўніцтва! Ваша падтрымка натхняе нас на дасягненне новых вышынь і жаданых мэт.

2500000! «Белтэлекам» павіншаваў юбілейнага абанента інтэрнета byfly

«Белтэлекам» павіншаваў 2,5-мільённага абанента byfly. Ім стаў Андрэй Шарэйка з Баранавіч, які падключыў інтэрнэт у пакеце паслуг «ЯСНА 200 SMART».

Ушанаванне юбілейнага абанента адбылося 21 сакавіка ў сэрвісным цэнтры кампаніі. Андрэя і яго сям'ю прывітаў генеральны дырэктар РУП «Белтэлекам» Юрый Петручэня. Ва ўрачыстай абстаноўцы кіраўнік прадпрыемства ўручыў сертыфікат Ганаровага абанента і падарункі – наўтбук і пасведчанне на права карыстання пакетам паслуг «ЯСНА 500 SMART» са скідкай 99% на працягу аднаго года.

«ЯСНА» пашырае асартымент пакетаў паслуг

У асартыменце пакетаў паслуг «ЯСНА» з'явіліся навінкі – тарыфныя планы «ЯСНА 200 + Кіно», «ЯСНА 200 Відэакантроль» і «ЯСНА 200 SMART Відэакантроль».

«ЯСНА 200 + Кіно» – унікальная прапанова для кінаманаў, якая цяпер даступна ў пакеце з хуткасцю інтэрнэту да 200 Мбіт/с.

Ужо ў продажы! Новы Apple iРhone 15 на shop.beltelecom.by

В сервисных центрах «Белтелекома» и на сайте shop.beltelecom.by в продажу поступила новинка этой осени – Apple iРhone 15. Абоненты компании могут приобрести его на выгодных условиях – в рассрочку на 24 месяца.

Да 500 Мбіт/с! «ЯСНА» прапануе новы тарыфны план

Упершыню «ЯСНА» прапануе сваім абанентам хуткасць Інтэрнэту да 500/250 Мбіт/с! 2 кастрычніка ў папулярнай лінейцы пакетаў паслуг з'явіўся новы тарыфны план «ЯСНА 500 SMART».

Пакет паслуг «ЯСНА 500 SMART» уключае:

Акцыя ў «Белтэлекам»: навушнікі за 12 капеек пры набыцці смартфона Xiaomi Redmi Note 12

У сэрвісных цэнтрах «Белтэлекам» і на shop.beltelecom.by дзейнічае выгадная прапанова. Пры куплі смартфона Xiaomi Redmi Note 12 6 ГБ/128ГБ. Вы атрымаеце бесправадныя навушнікі Redmi Buds 4 lite за усяго за 12 капеек. Xiaomi Redmi Note 12 даступны для набыцця ў растэрміноўку на 24 месяцы без першапачатковага плацяжу для абанентаў «Белтэлекам».

Адказваем на пытанні, якія часта задаюць: як можна аплаціць паслугі «Белтэлекама»?

Паважаныя абаненты!

Інфармуем аб простых і зручных спосабах аплаты паслуг электрасувязі. Аплата самых папулярных паслуг – інтэрнэту, тэлебачання або пакетаў паслуг – ажыццяўляецца па нумары дадатку, які пазначаны ў бланку-заказе паслугі.

Спосабы аплаты:

Сустракайце навінку: смартфон Xiaomi Redmi 12 ужо ў «Белтэлекам»!

У сэрвісных цэнтрах «Белтэлекама» і на shop.beltelecom.by пачаліся продажы навінкі гэтага лета – смартфона Xiaomi Redmi 12. Прылада парадуе карыстальнікаў вялікім і яркім экранам, уражлівымі камерамі, ёмістай батарэяй і высокай прадукцыйнасцю. Смартфон даступны ў растэрміноўку на 24 месяцы без першапачатковага плацяжу для абанентаў «Белтэлекам».

Яшчэ даступней: «Белтэлекам» знізіў кошты на тэлевізары LG

У сэрвісных цэнтрах «Белтэлекама» і на shop.beltelecom.by дзейнічае акцыйная прапанова на папулярныя мадэлі тэлевізараў LG. Абаненты кампаніі могуць набыць упадабаны тавар на выгадных умовах – у растэрміноўку на 18 месяцаў без першапачатковага плацяжу.

Xiaomi Mesh System AX3000 ужо ў продажы ў «Белтэлекаме»

«Белтэлекам» пашырае лінейку тавараў, даступных абанентам* кампаніі на ўмовах растэрміноўкі. Цяпер у сэрвісных цэнтрах і на shop.beltelecom.by можна набыць роўтар Xiaomi Mesh System AX3000.

З сістэмай Xiaomi Mesh у карыстачоў з'явіцца больш магчымасцяў для кіравання сваёй хатняй сеткай. Xiaomi Mesh System AX3000 дапаможа стварыць стабільную Mesh-сетку з зонай пакрыцця Wi-Fi на 370 квадратных метраў. З гэтай сістэмай у кожным кутку дома будзе надзейнае і хуткае інтэрнэт-злучэнне.

Увазе карыстальнікаў паслуг (падпісак) «Яндэкс Плюс» і «Плюс Мульты»

З 27 чэрвеня 2023 года тарыфныя планы «Доступ да падпіскі Плюс Мульты» і «Доступ да падпіскі Яндэкс Плюс» пераназываюцца ў «Доступ да падпіскі Яндэкс Плюс» і «Доступ да падпіскі Яндэкс Плюс (архіў)» адпаведна.

Новыя карыстальнікі не змогуць аформіць паслугу «Доступ да падпіскі Яндэкс Плюс (архіў)», аднак для іх даступная да афармлення паслуга «Доступ да падпіскі Яндэкс Плюс» на выгадных умовах!

Яшчэ даступней: у «Белтэлекаме» знізілася цана на папулярную мадэль кандыцыянера

На shop.beltelecom.by дзейнічае акцыйная прапанова на кандыцыянер LG ECO S09EQR. Яго кошт пры пакупцы ў растэрміноўку на 24 месяцы для абанентаў «Белтэлекама» складзе ўсяго 85 рублёў у месяц!

Кандыцыянер LG ECO S09EQR – гэта выдатная прылада, якая дапаможа стварыць камфортны мікраклімат у доме ці офісе.

Вось некаторыя з яе функцый і пераваг.

«Бацькоўскі кантроль для мабільных прылад» – абароніце дзяцей ад непажаданага кантэнту ў Інтэрнеце

Летнія канікулы ў самым разгары. У дзяцей з'явілася шмат вольнага часу, які яны часта праводзяць у Інтэрнеце. Таму бацькам неабходна задумацца аб тым, каб гарантаваць бяспеку непаўналетніх у Сетцы.

Як усцерагчы школьнікаў ад экстрэмізму, жорсткасці, прапаганды алкаголю і іншага кантэнту, не прызначанага для дзіцячага ўспрымання? «Белтэлекам» прапануе «Бацькоўскі кантроль» для мабільных прылад усяго за 13 капеек у дзень.

Навінка ў «Белтэлекаме»: Xiaomi Mi Robot Vacuum S10+ ужо ў продажы!

«Белтэлекам» працягвае пашыраць асартымент тавараў, даступных для пакупкі ў растэрміноўку. На гэты раз уяўляем навінку 2023 года – робат-пыласос Xiaomi Robot Vacuum S10+. Абаненты кампаніі могуць набыць яго ў растэрміноўку на 18 месяцаў, штомесячны плацёж пры гэтым складзе 75,2 рублёў за месяц.

Тэлевізары Samsung зноў на shop.beltelecom.by

У сэрвісных цэнтрах «Белтэлекам» і на shop.beltelecom.by з'явіліся ў продажы тэлевізары Samsung UHD 4K Smart TV AU7002 (AU7002UXRU) у асартыменце з дыяганалямі ад 43 да 65 цаляў. Абаненты кампаніі могуць набыць іх на выгадных умовах – у растэрміноўку на 18 месяцаў і без першапачатковага плацяжу. Тэлевізары даступныя па кошце ад 87 рублёў у месяц.

Ужо ў «Белтэлекам»! Ідэальнае рашэнне для вашага адпачынку – акустычная сістэма Sven PS-800

Цёплыя дні ўсё бліжэй, а значыць хутка надыдзе час загарадных паездак і адпачынку на прыродзе. Яшчэ ярчэй і цікавей гэтыя мерапрыемствы будуць з музыкай. Цяпер у «Белтэлекаме» можна набыць акустычную сістэму Sven PS-800 у растэрміноўку на 18 месяцаў са штомесячным плацяжом усяго 36 рублёў у месяц.

15 сакавіка – Дзень спажыўца

Штогод 15 сакавіка ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца Дзень спажыўца. У 2023 годзе ў дзяржавах-сябрах Еўразійскага эканамічнага саюза ён праводзіцца пад дэвізам «Грамотны спажывец – адказны бізнес».

Гэта тэма заклікана звярнуць увагу на неабходнасць фарміравання прасторы ўзаемнай павагі і даверу паміж спажыўцом і бізнесам. Аснова такой работы закладзена Праграмай сумесных дзеянняў дзяржаў – членаў Еўразійскага эканамічнага саюза ў сферы абароны правоў спажыўцоў.

«Раніца ЯСНАе» - лепшы пачатак дня! Сустракайце новы праект на тэлеканале «ЯСНАе ТV»

12 сакавіка ў 9:00 глядзіце першы выпуск інфармацыйна-забаўляльнай праграмы «Раніца ЯСНАе»! Самыя цікавыя навіны з усяго свету, сюжэты з жыцця выдатных людзей, агляды тэхнікі і тэхналогій – усё гэта ў новым тэлепраекце. А яшчэ – госці ў студыі. Харызматычныя і яркія, яны гатовы падарыць гледачам добры настрой і захапіць нетрывіяльнай гутаркай.

«Белтэлекам» уносіць змены ў абаненцкія дамовы!

Паважаныя абаненты – юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі!

РУП «Белтэлекам» інфармуе аб унясенні з 01.04.2023 змяненняў у дагаворы аб аказанні паслуг. Змяненні тычацца аднаасобнага афармлення першасных уліковых дакументаў, якія пацвярджаюць аказанне паслуг, а таксама назвы дагавораў.
 

Прапанова аб унясенні змяненняў у дагавор (для паслуг з крэдытнай формай аплаты)

PRO32: «Белтэлекам» прапануе новыя антывірусныя прадукты

«Белтэлекам» прапануе паслугі антывіруснай абароны па падпісцы – ліцэнзійнае праграмнае забеспячэнне «PRO32 Ultimate Security», «PRO32 Total Security», «PRO32 Mobile Security».

Антывірусы PRO32 – гэта новыя праграмныя прадукты сумеснай распрацоўкі расійскай кампаніі PRO32 і K7 Computing з Індыі. Іх перавагі – гэта надзейная абарона ад кіберпагроз пры мінімальным уздзеянні на сістэму кампутара ці іншай прылады.

Ужо ў «Белтэлекам»: флагманскія смартфоны HONOR X9a і HONOR X7a

17 лютага ў Беларусі стартавалі продажы смартфонаў HONOR X9a і HONOR X7a. Навінкі ўжо даступныя абанентам «Белтэлекама»*! Набыць іх можна ў сервісных цэнтрах кампаніі або на сайце shop.beltelecom.by.

Прыхільнікі брэнда ацэняць магчымасць купіць гаджэты ў растэрміноўку на 24 месяцы без першапачатковага ўзносу. Штомесячны плацеж за HONOR X7 складзе ўсяго 27,5 рублёў, HONOR X9a – 50,5 рублёў.

Выгадна з «Белтэлекам»! Apple iРhone 14 са зніжкай 360 рублёў

Зрабіце падарунак сабе ці здзівіце сваіх блізкіх: «Белтэлекам» зніжае цану на Apple iРhone 14!

Абаненты «Белтэлекама»* могуць набыць смартфон Apple iРhone 14 у растэрміноўку на 24 месяцы. Сума штомесячнага плацяжу зніжана са 180 да 165 рублёў за месяц. Эканомія – 360 рублёў!

Тысячы серыялаў і фільмаў: «Белтэлекам» адкрывае доступ да падпіскі PREMIER!

«Белтэлекам» адкрывае доступ да тысяч серыялаў, фільмаў і шоу ў падпісцы PREMIER.

Смартфоны, планшэты, наўтбукі і шмат іншага набывайце ў растэрміноўку ў «Белтэлекаме»!

«Белтэлекам» пастаянна пашырае асартымент тавараў, якія абаненты кампаніі могуць набыць на выгадных умовах – у растэрміноўку да 24 месяцаў.

«Белтэлекам» прапануе новыя пакеты паслуг для дома і бізнесу

У лінейках «Сямейны» і «Бізнес-кейс» з'явіліся навінкі! Асартымент тарыфных планаў для фізічных і юрыдычных асоб папоўніўся новымі прапановамі – «Сямейны 30»* і «Бізнес-кейс 15 Відэакантроль».

Тарыфны план «Сямейны 30» – для абанентаў, падключаных па тэхналогіі хDSL. Ён уключае ў сябе: