|
Паважаныя калегі і партнёры! Дарагія ветэраны!
Віншуем Вас з Днём працаўнікоў радыё, тэлебачання і сувязі!
Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства электрасувязі «Белтэлекам» укараняе сучасныя тэхналогіі і паслугі, рэалізуе інавацыйныя праекты і ўпэўнена асвойвае новыя напрамкі дзейнасці. Паслугі кампаніі выбіраюць мільёны карыстальнікаў, якім важны надзейнасць, даступнасць і высокі сэрвіс. «Белтэлекам» шануе ваш давер і шматгадовае плённае супрацоўніцтва! Ваша падтрымка натхняе нас на дасягненне новых вышынь і жаданых мэт.
7 мая аб'ядноўвае людзей розных пакаленняў, якія прысвяцілі сваё жыццё прафесіі сувязіста. У гэты знамянальны дзень выказваем словы глыбокай падзякі ветэранам галіны за працу, адданасць справе і значны ўклад у развіццё сувязі і тэхналогій.
Шчыра жадаем моцнага здароўя, невычэрпнага запасу энергіі, творчых поспехаў і прафесійных перамог. Міру, дабра, шчасця і дабрабыту вам і вашым родным!