|
Паважаныя абаненты! Кампанія «Белтэлекам» паляпшае сэрвіс «Абяцаны плацёж», павялічваючы максімальную суму плацяжу з 10 да 15 рублёў.
Сэрвіс «Абяцаны плацёж» дае магчымасць абанентам паслуг з авансавай формай разлікаў папаўняць рахункі на суму да 15 рублёў.
На працягу трох каляндарных дзён з моманту здзяйснення абяцанага плацяжу яго неабходна пацвердзіць рэальнай аплатай. Карыстацца паслугай абанент можа так часта, як пажадае, аднак замовіць новы «Абяцаны плацёж» можна, толькі аплаціўшы папярэдні.
Сэрвіс даступны абанентам byfly, ZALA і пакетаў паслуг у кабінеце карыстальніка і ў прыкладанні «Мой Белтэлекам» у раздзеле аплаты.