Кабiнет карыстальнiка
Увайсцi

Кабiнет карыстальнiка
карткi Wi-Fi
Увайсцi


RSS  Syndicate content    
 

Белтэлекам ZALA

«Белтэлекам» прапануе «Бацькоўскі кантроль» для мабільных прылад

Printer-friendly version

«Бацькоўскі кантроль» - зручнае рашэнне для абароны дзяцей ад непажаданай інфармацыі ў Інтэрнэце. Цяпер паслуга стала даступная і для мабільных прылад.

Сучасныя гаджэты трывала ўвайшлі ў жыццё падлеткаў. Смартфоны і планшэты суправаджаюць школьнікаў паўсюдна, таму бацькам неабходна задумацца, як захаваць бяспечнасць  непаўналетніх у Інтэрнэце. Бо разам з карыснай развіццёвай інфармацыяй у Сеціве шмат кантэнту, не прызначанага для дзіцячага ўспрымання.

«Бацькоўскі кантроль» па падпісцы - гэта паслуга, у рамках якой абанентам доступу ў Інтэрнэт (byflyтм) прадастаўляецца падпіска на ліцэнзійнае праграмнае забеспячэнне для смартфонаў і планшэтаў.

Праграмнае забеспячэнне Eset NOD32 Parental Control для Android дапаможа бацькам зберагчы дзяцей ад негатыўнага ўплыву лічбавага свету пры выкарыстанні «дзіцячых» смартфонаў і планшэтаў. Мабільны дадатак тактоўна агароджвае ад Інтэрнэт-пагроз і непажаданага кантэнту, паказвае толькі прыдатныя па ўзросту дадаткі і дазваляе выдзяляць час для гульняў. Акрамя гэтага, вы заўсёды будзеце ведаць, дзе знаходзяцца вашы дзеці, дзякуючы функцыі вызначэння месцазнаходжання дзіцяці. Дадатак просты і зразумелы - з кіраваннем лёгка справіцца нават непадрыхтаваны карыстальнік.

Кошт падпіскі - 4 рублі ў месяц з улікам ПДВ. Пры гэтым аплата робіцца шляхам штосутачнага спісання грашовых сродкаў з асабовага рахунку.

Абаненты доступу ў сетку Інтэрнэт (byflyтм) могуць падключыць «Бацькоўскі кантроль»: у дадатку «Мой Белтэлекам» (у кабінеце карыстальніка) або у сэрвісным цэнтры . Для карыстання паслугай у адной сям'і неабходная адна ліцэнзія. Абмежаванняў па колькасці прылад у рамках адной ліцэнзіі няма.

Атрымаць кансультацыю спецыяліста можна ў сэрвісным цэнтры або па нумары 123, званок бясплатны з гарадскога і мабільнага тэлефонаў.