|
Кампанія «Белтэлекам» прапануе кліентам скарыстацца сучасным мабільным памочнікам - дадаткам «Мой Белтэлекам».
Усталяваўшы мабільны дадатак на сваю прыладу, абанент можа самастойна кіраваць паслугамі, карыстацца рознымі опцыямі, не звяртаючыся ў сэрвісныя цэнтры і call-цэнтр кампаніі. Напрыклад, дадатак дазваляе сачыць за балансам, мяняць тарыфныя планы, а таксама ўключаць і адключаць дадатковыя паслугі, адсочваць статыстыку спажывання паслуг, папаўняць рахунак. Акрамя таго, у дадатку ёсць функцыянал онлайн-падтрымкі абанентаў, які ў аператыўным рэжыме дазваляе вырашыць пытанні, якія ўзнікаюць у кліентаў.
Сэрвіс дазваляе сачыць за неабмежаванай колькасцю паслуг з аднаго акаўнта. Такім чынам, пры неабходнасці можна кіраваць паслугамі, зарэгістраванымі на вашых сваякоў.
Карыстальнікам даступныя web-версія дадатка, а таксама версіі для Android (Google Play) и iOS (App Store).